Просмотр одиночного сообщения
Old 13-08-2009, 20:46   #90
Канарейка
Hej, sokoly
 
Аватар для Канарейка
 
Сообщений: 53,595
Проживание: город-курорт
Регистрация: 31-07-2005
Status: Offline
Сегодня исполнилось 53 года со дня смерти Якуба Коласа.


Цитата:
"... Далейшае развіццё культуры рэспублікі вельмі многа праігрывае і, скажам проста, стаіць перад сур'ёзнай пагрозаю іменна ад недастатковай увагі да роднай мовы. Установы сталіцы вывелі з абыходку беларускую мову: на ёй не вядзецца перапіска, на ёй не гавораць з наведвальнікамі, у гарадах няма беларускіх шыльд і надпісаў, мала беларускіх афіш і плакатаў... Няўжо ж нашы аўтамабілі, трактары, станкі, тканіны, цукеркі, папяросы сталі б горшымі, каб на іх былі беларускія надпісы. Хай толькі якасць не падводзіць! Бо колькі не пішы "Казбек" на мінскіх папяросах, усё роўна спажывец патрабуе ленінградскіх...".


Цитата:
“Акадэмія навук, якая павінна быць цэнтрам беларускай навукі, не карыстаецца беларускаю моваю, не выдае на ёй работ, не праводзіць паседжанняў... Няўжо ж навуковая работа, калі яна ўдалая і цікавая, што-небудзь страціць ад таго, што будзе напісана па-беларуску!... Могуць сказаць, што стаўшы на такі шлях, распужаеш з Акадэміі вучоных, ураджэнцаў іншых рэспублік, якія не ўладаюць мовай. Не, ніхто не збіраецца саджаць за азбуку паважаных і сур'ёзных людзей. Аднак, жывучы ў Беларусі, і ім бы не грэх навучыцца хоць бы чытаць газету".


Цитата:
"Беларускую мову можна пачуць у тэатрах і па радыё. Але што гэта за мова? Гэта непрыхаваны здзек над ёю. Артысты і дыктары парушаюць элементарныя правілы вымаўлення, пастаноўкі націскаў, мова засмечана мноствам скажоных слоў-калек, няўдала запазычаных з рускай мовы. Адбываецца гэта таму, што артысты, работнікі радыё, журналісты, газетчыкі не карыстаюцца мовай у побыце...".


Цитата:
У вузах, тэхнікумах, школах выкладанне не вядзецца па-беларуску, наша мова выкладаецца кепска, так, што робіцца нялюбым прадметам. Беларускіх школ мала, яны размешчаны на ўскраінах, у горшых будынках, у горшых умовах, як бы сумысля, каб малыя дзеці, насельніцтва не маглі дабрацца туды... Кажуць, што супраць беларускай школы з'яўляюцца пратэсты насельніцтва. Я і мае таварышы-літаратары атрымліваем таксама абразлівыя пісьмы за абарону мовы, за работу на ёй. Трэба добра разабрацца, хто гэта піша. Праўда, разбірацца цяжка, бо пішуць ананімы...


Пратэставаць супраць роднай мовы, з аднаго боку, могуць людзі па неразуменню, а з другога - нашы ворагі, ворагі нашай савецкай рэчаіснасці, ворагі дружбы народаў".


Цитата:
"У пэўны час - ці трэба тлумачыць, калі і чаму гэта было? — вялікая група інтэлігенцыі перастала карыстацца сваёю мовай. Абазвацца па-беларуску тады - значыла зарабіць ярлык нацыяналіста... Моладзь, падрастаючы, пачала ўжо нігілістычна адносіцца да мовы: нашто яе вывучаць, калі яна не мае практычнага прыстасавання, не ўжываецца для выкладання, для перапіскі, не гучыць на сходах...".


Цитата:
"Ці не выступаю я такім чынам супраць ужывання і пашырэння рускай мовы? Не руская мова - гэта шырокая брама ў культуру рускага народа, народаў нашай Радзімы і ўсяго свету... Але, няма чаго граху таіць, сапраўднага ведання рускай мовы ў рэспубліцы няма: яна перакручваецца і калечыцца. І гэта мне таксама рупіць і баліць, як перакручванне і калечанне мовы беларускай".


Цитата:
У нас праводзіцца шмат рэспубліканскіх нарад, урачыстасцей, святкаванняў. На іх выступаюць з дакладамі адказныя работнікі, якія ведаюць беларускую мову. Вось няхай бы гэтыя даклады рабіліся па-беларуску. Гэта задавала б тон і паказала б павагу да мовы з боку кіраўніцтва рэспублікі... Калі беларускаю мовай загавораць міністры і іх шматлікія намеснікі, пачнуць праводзіць на гэтай мове паседжанні, пісаць, дык можна мець пэўнасць, што справа пойдзе на лад.


... Пачаў жа я гэтую гаворку таму, што адчуваю гэта сваім абавязкам перад партыяй і народам. 25.05.1956 г.".


Из письма-обращения в ЦК КПБ.


P.S.Всегда была уверена, что Якуб Колас был обласкан и любим советской властью и отвечал ей взаимностью. Рада, что ошибалась.

-----------------
 
0
 
0
    Ответить с цитированием